Понедельник
29.04.2024
15:20
Новыя сачыненні
Майстар і Маргарыта – раман пра справядлів...

Цёмныя алеі І. А. Буніна як спосаб паказац...

Філасофія Л. Н. Талстога ў аповядзе «Пасля...

Паядынак – аповесць А. І. Купрына, якая ад...

Чаму я хачу быць паліцыянтам?

Які падарунак лепш за ўсё?

Піянерскі лагер

Лета 2023 года

Ліст для бацькоў, чаму мне трэба завесці ш...

Радзіма

Форма входа

Статыстыка

Онлайн всего: 15
Гостей: 15
Пользователей: 0

Школьныя сачыненні
Галоўная » Твори » 10-ы клас

Вобраз Васіля Дзятла ў рамане Івана Мележа "Людзі на балоце"


Тэма жыцця беларускага сялянства, беларускай вёскі з’яўляецца традыцыйнай для нашай літаратуры. Менавіта вызначылася цікавасцю да гэтай тэмы ў літаратуры ХХ ст., багатае на шматлікія гістарычныя падзеі, якія цалкам змянілі жыццё грамадства. Гэта знайшло сваё адлюстраванне ў мастацкіх творах.

Раман Івана Мележа “Людзі на балоце” не выключэнне. У яго аснову пакладзены багаты жыццёвы матэрыял, кожны персанаж уяўляе сабой пэўны сацыяльны і чалавечы тып, такая разнастайнасць вобразаў дапамагае стварыць больш дакладную карціну жыцця беларускай палескай вёскі 20-х гг. Адным з самых цікавых чалавечых тыпаў з’яўляецца Васіль Дзяцел.

Васіль з беднай сялянскай сям’і, жыве з маці, дзедам і малодшым братам Валодзькам. Яго бацька загінуў на імпреыялістычнай вайне, таму Васіль рана застаўся за гаспадара. Гэта пакінула свой адбітак на характары Васіля: ён працавіты, моцны духам, упарты, цярплівы, заўсёды спадзяецца толькі на самога сябе. Гэтыя рысы можна заўважыць і ў яго знешнасці: “З выгляду гэта быў падлетак, худы, даўгарукі, з тонкай шыяй, а па хадзе, па прыгорбленай постаці – мужчына”.

Працаваць ён хоча нароўні з дарослымі мужчынамі. Калі ў дзень сенакосу маці, шкадуючы яго, не пабудзіла раней, Васіль не задаволены. На сенакосе Васіль працуе самааддана, рупліва, як сапраўдны гаспадар: “Ён трываў. Гэта было ўжо не ў навіну - цярпець, адольваць стому, адганяць прываблівую спакусу пагуляць, паленавацца. Зялёны гэты хлопец ужо з найпершага маленства адчуў, што жыццё - не вясёлае, бесклапотнае свята, а найбольш доўгі і клопатны будзень, што трэба цярпець. З усіх мудрасцей жыцця ён, як адну з найпершых, уведаў - трывай, цярпі! Усім цяжка бывае, усе церпяць, цярпі і ты!”

Нават калі Васіль трапляе ў турму самае цяжкае для яго «проста сядзенне, сядзенне без звычайных клопатаў, без працы», ён нават просіць вартаўніка адправіць яго на працу. І калі яго на наступны дзень выклікалі працаваць, ён выконвае працу старанна, так, як выконваў бы яе ў сваёй гаспадарцы: «Забыўшыся на становішча сваё, ён пілаваў з тою заўзятасцю і ахвотай, з якімі робіць чалавек, што ўзяўся за жаданы занятак. У гэты час на яго радасна было глядзець, ён нібы пахарашэў: стаяў жвавейшы, паружавеў і падабрэў».

Любая праца для Васіля каштоўнасць, у якой ён знаходзіць задавальненне і асалоду, невычэрпная крыніца жыццёвай сілы.

Васіль марыць стаць гаспадаром на сваёй уласнай зямлі. Беларускі селянін заўсёды вызначаўся асаблівымі адносінамі да зямлі, якая была для яго крыніцай жыцця, нават часткай яго самога, сімвалам свабоды, дабрабыту і шчаслівай будучыні не толькі яго, але і дзяцей, унукаў. Немагчыма ўявіць беларуса-селяніна без зямлі і працы на ёй. Таму мара Васіля невыпадковая, зразумелая: “Усе сілы чалавека – у зямлі. І сіла ўся, і радасць. Няма зямлі – няма, лічы, чалавека”.

І Васіль з яго цвёрдасцю характару, працавітасцю, мог бы набыць уласную зямлю сваёй працаю. Але яго жаданне атрымаць зямлю перамяжоўваецца з уласніцтвам: “Вельмі ж шкода было б выпусціць дабро такое, даць, каб спажыў яго нехта чужы! Яно ж так блізка, дабро гэта. Амаль у руках. Толькі б не прамаргаць, не даць выхапіць яго другім. Самому хапіць раней! Не чакаючы, пакуль хто з камісіі прыбярэ!”

Калі адбываецца падзел зямлі, ён вырашае заараць кавалак зямлі Глушака, такім чынам стаць яе гаспадаром. З аднаго боку, Васіль не баіцца нічога, гатовы змагацца за тое, каб атрымаць зямлю, бо заслугоўвае яе сваёю працаю. З другога – спосаб, якім ён хоча атрымаць гэтую зямлю, а менавіта “перахапіць” яе, выклікае неадзначныя адносіны.

Таксама калі Грыбок просіць у Васіля лыжку мёду для хворага дзіцяці, Васіль адказвае: “Даць! Надаешся кожнаму! А што на кірмаш павязем, хлеба купіць!” Яго ў гэты момант клапоціць не хворае дзіця, а тое, што “як Грыбок пакрыўдзіцца за адмову і, каб на яго немач, абдзеліць, наразаючы зямлю. Як-ніяк у камітэце ж гэтым”. Менавіта, такія ўчынкі абумоўлены і недаверам, з якім Васіль ставіцца да аднавяскоўцаў, бо ён прывык ва ўсім разлічваць толькі на сябе.

У гэтым заключаецца супярэчлівасць, дваістасць характару Васіля: працавітасць, любоў да зямлі спалучаюцца з ўласніцтвам, нават сквапнасцю. Але такое стаўленне Васіля абумоўлена тым, што ўсё ен здабывае сваёй працай, ведае кошт таму, што створана рукамі чалавека. Супярэчлівасць можна заўважыць і ў знешнасці Васіля, вось як апісвае яго Ганна: “...вочы не адзінакія - адно, як вада, светлае, а другое - як жалудок! І валасы унь - ззаду як не чорныя, а спераду - рудзенькія! Як у цяляці рабого».

Некаторыя ўчынкі Васіля таксама неадназначныя. Калі ў вёску прыйшлі бандыты з атрада Маслака і прымусілі Васіля адвесці іх да Грыбка. Перад Васілём паўстае маральны выбар. І ён вядзе. Здаецца, Васіль дапамог бандытам, у нейкім сэнсе здрадзіў, але калі б ён адмовіўся, узброеныя бандыты сапраўды б забілі яго. “І вось яму, Васілю, выдалася няшчасце весці з сабой згубу. І ён вядзе. Бо што ж рабіць, няўжо ж самому на згубу аддацца? Хіба ж не праўда, што свая сарочка бліжэй да цела?” Ганна асуджае Васіля за гэты ўчынак: “Завёў. Паказаў. Памог ім, бандытам. І Ганна пачула, як спагада і пяшчота да Васіля быццам выветрыліся з яе”, але разумее, што ад гэтага залежыла яго жыццё.

Але, нягледзячы на гэтую супярэчлівасць, Васіль праяўляе шмат шчырасці, цеплыні ў адносінах да сваёй сям’і і да Ганны. Каханне з Ганнай, прыгожае і трапяткое, раскрывае хараство душы Васіля: “Ён, праўда, яшчэ з асцярогай, бярэ ў сваю яе цёплую руку - Ганна не адбірае. І Васілю становіцца радасна, да яго зноў вяртаецца шчасце, вялікае, неабсяжнае, - здаецца, шчасцем гэтым напоўнены не толькі Васілёвы грудзі, а і ўся ноч, уся цёмная, духмяная цішыня, што дрэмле над Куранямі”. Гэтае адчуванне бязмежнага шчасця, якое дорыць каханне, дае Васілю сілы, душэўны ўздым, жыццё раскрываецца перад ім ва ўсёй сваёй прыгажосці. Нават пасля цяжкай працы, ён бег на спатканні з Ганнай, хаця ужо на світанні зноў трэба было ісці ў поле. Здавалася, такое прыгожае каханне вечнае і нішто не можа яму перашкодзіць. Але Васіль сам абразіў гэтае светлае пачуцце, калі паверыў у плёткі, нават не разабраўшыся ў тым, што адбылося на самой справе, ён абзывае яе “багацейкай” і “Карчыхай”. І тады Ганна, пакрыўджаная, каб адпомсціць Васілю і таксама неяк яго закрануць, кажа, што «па-добраму, па згодзе ўсё було!» і потым выходзіць замуж за Яўхіма.

Мабыць, калі б Васіль праявіў больш рашучасці, пераступіў праз свой гонар, паспрабаваў разабрацца ў сітуацыі, пагаварыць з Ганнай, усё скончылася б інакш.

Праз вобраз Васіля Дзятла у рамане “Людзі на балоце” Іван Мележ адлюстроўвае пэўны чалавечы тып: сапраўдны селянін, руплівы і працавіты гаспадар, для якога зямля і праца на ёй – дзве найвялікшыя каштоўнасці, што складаюць шчасце, але які пераважна пакорны свайму лёсу. Такі чалавечы тып і быў характэрны для беларускай вёскі 20-х гг. ХХ ст., таму гэты персанаж раскрываецца ў творы глыбока, з усім уласцівым яму псіхалагізмам.




Категорія: 10-ы клас | Додано: 25.02.2023
Переглядів: 12083 | Рейтинг: 0.0/0


Всього коментарів: 0
avatar