Пятница
17.05.2024
07:13
Новыя сачыненні
Майстар і Маргарыта – раман пра справядлів...

Цёмныя алеі І. А. Буніна як спосаб паказац...

Філасофія Л. Н. Талстога ў аповядзе «Пасля...

Паядынак – аповесць А. І. Купрына, якая ад...

Чаму я хачу быць паліцыянтам?

Які падарунак лепш за ўсё?

Піянерскі лагер

Лета 2023 года

Ліст для бацькоў, чаму мне трэба завесці ш...

Радзіма

Форма входа

Статыстыка

Онлайн всего: 8
Гостей: 8
Пользователей: 0

Школьныя сачыненні
Галоўная » Твори » 11-ы клас

Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі. Аналіз творчасці Максіма Багдановіча


Паэзія – гэта цэлы таямнічы свет, створаны для духоўнага развіцця і ўзбагачэння асобы. Гэта адзіная скарбніца літаратурнай мовы, якая дазваляе праз традыцыю, слова, талент найбольш поўна і шматгранна захаваць індывідуальнасць нацыі і народа. Паэзія - гэта дар, гэта здольнасць бачыць цудоўнае і прыгожае ў самым штодзённым і звычайным. Гэта самае вялікае дзіва, з дапамогай якога магчыма аказваць ўплыў на настрой, пачуцці, думкі, або нават змяніць характар, погляды на жыццё іншых людзей. Наша беларуская зямля вельмі багата на таленавітых мастакоў слова. Гэтымі паэтамі і пісьменнікамі ганарацца нашчадкі. Адным з найлепшых песняроў беларускага народа з’яўляецца Маскім Багдановіч. Багдановіча з яго талентам можна паставіць у адзін рад з такімі выдатнымі мэтрамі беларускай паэзіі як Янка Купала і Якуб Колас. Але яму лёс адмераў невялікі жыццёвы шлях: усяго толькі дваццаць пяць зім і вёсен. Але за гэты, здавалася б, невялікі часовы прамежак, ён змог стварыць вельмі шмат яскравых выдатных твораў, якія і зараз кранаюць за душу і сэрца.

Нарадзіўся Максім Багдановіч у Мінску сто дваццаць год таму назад. Так здарылася, што жыць на роднай беларускай зямлі яму давялося толькі першых пяць год. Пасля смерці маці ён быў аддзелены ад гэтай зямлі вялікімі адлегласцямі ў тысячы вёрст: жыў у Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі, Ялце. Сваю Радзіму, Беларусь, паэт уяўляў толькі па легендах, народных павер’ях, паданнях, песнях. Але любоў да яе была яго самым трапяткім, самым гарачым пачуццём. Родны край здаваўся Багдановічу дзівоснай казкай, поўнай незвычайных таямніц і прыгажосцяў. Таксама ён добра ведаў, што ў краіне казачных густых пушчаў і бароў, блакітных рэк і азёр, гаруе і пакутуе працоўны народ. Адчайна гучаць яго радкі:

“Краю мой родны! Як выкляты богам –
Столькі ты зносіш нядолі.
Хмары, балоты... Над збожжам убогім
Вецер гуляе на волі.”

Ён разважае над лёсам свайго народа і Радзімы, балюча перажывае яго нягоды. Прычыну ўсіх няшчасцяў і бед ён бачыў у сацыяльная няроўнасці, прыгняценні. У вершы “Мяжы” ён гаворыць аб “нязмерных вольных прасторах”, падзеленых на межы. Гэтыя межы зроблены з мэтай зрабіць людзей ворагамі:

“Так многа ёсць паўсюль багацтва і красы,
А людзі нішчацца ў голадзе, у зморы
Ад беднаты, ад цемнаты,
Бо скрозь – мяжы, бо скрозь – платы.”

Але разам з тым паэт бясконца верыць у сваю Радзіму, у яе лепшую, шчаслівую, светлую, радасную будучыню. Аб гэтым ён вельмі выразна кажа ў гэтых радках:

“Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Сколькі ў хмарках залётных агня...”

Верай у шчаслівы заўтрашні дзень прасякнуты і верш “Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...” , у якім Багдановіч раскрыў сябе ў жанры санета. Вельмі дакладна і ўдала гэта адлюстроўваюць словы Буало, французскага паэта-класіцыста, узятыя за эпіграф: “ Беззаганны санет варты адзін цэлай паэмы”. Сапраўды, гэты невялікі твор варта назваць сапраўдным шэдэўрам паэтычнага мастацтва, які зробіць канкурэнцыю любой паэме. У першых васьмі радках расказваецца пра зерняткі, якія праляжалі ў Егіпецкай магіле некалькі тысяч гадоў, але не загінулі. Жыццёвая сіла іх нібы драмала на працягу тых стагоддзяў. Але трапіўшы у вільготную глебу, зярняткі далі багатыя ўсходы. Далей паэт параўноўвае гэтае зерне з беларускім народам, які нібы спіць, які нават пад прыгнётам не страціў сваёй жыццеўстойлівасці, сілы духу. Наадварот, ён быццам зрабіўся яшчэ мацней. Багдановіч шчыра верыць, што гэтыя духоўныя сілы народа зламаюць на сваім шляху ўсе перашкоды. Тым самым аўтар сцвярджае ідэю вечнасці, неўміручасці жыцця, якое вырвалася з магілы ад смерці.

“Вось сімвал твой, забыты краю родны!
Зварушаны нарэшце дух народны,
Я верую, бясплодна не засне,
А ўперад рынецца, маўляў крыніца,
Каторая магутна гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.”

Багдановіч, вымушаны жыць у эміграцыі, як ніхто іншы спачувае тым беларусам, якія па волі лёсу, вымушаны былі пакінуць Радзіму. Ён адносіцца да гэтых людзей з жалем і спачуваннем. Менавіта ім, як і самому паэту ў чужых краінах, шумных замежных гарадах, будзе бачыцца родная вёска, празрыстая рэчка, залатыя палі, любы бацькоўскі дом. Гэту тэму ён кранае у сваім вершы “Эмігранцкая песня”:


“Але мы – не таго шукаем,
Не таго на чужыне нам трэба.
Не рассталіся б мы з нашым краем,
Каб было дзеля нас у ім хлеба.
І на вуліцы пад грукат, пад гоман,
Дзе натоўп закруціўся рухавы,
Нам маячыцца вёсачка, Нёман
І агні партавыя Лібавы.”

Амаль што ўсё жыццё Багдановіча цягнула на Радзіму. Але з роднай зямлёй, з краем белых буслоў і сінявокіх азёр яму давялося сустрэцца толькі ў дваццацігадовым ўзросце. Каля двух месяцаў жыў і працаваў паэт у фальварку Ракуцёўшчына. Тут ён, па сутнасці, адчуў сапраўдны “смак” роднай мовы. Праз мову ён пазнаў душу беларускага народа, назаўсёды захаваў яе ў сваім сэрцы, адлюстраваў у творчасці. Вынікам творчай працы на Беларусі стаў цыкл вершаў “Старая Беларусь”.

Мне здаецца, што найбольш з гэтага цыкла кранае душу верш “Слуцкія ткачыхі”. Ён прыцягвае сваёй чалавечнасцю, задушэўным лірызмам. Твор раскрывае адну са старонак мінулага Беларусі, той час, калі ва ўсёй Еўропе былі вядомы залататканыя слуцкія паясы. З роднага дому забіраюць прыгоных сялянак на фабрыку. Адарваныя ад “родных ніў” яны працуюць у панскай няволі, сумуюць па роднаму куточку, па сваёй хаце, іх думкі “мкнуцца мімаволі туды, дзе расцвіла вясна; дзе блішча збожжа ў яснай далі, сінеюць міла васількі, халодным срэбрам ззяюць хвалі....” Таму, яны быццам знаходзяцца ў забыцці:

“І тчэ, забыўшыся, рука,
Паміж персідскага ўзора,
Цвяток радзімы васілька.”

Сэрца паэта да канца заставалася мужным, гераічным і верным роднай Беларусі і яе народу. Далека адсюль, у Ялце на Ауцкіх могілках побач з магілай гэтага вялікага песняра растуць два кіпарысы – сімвалы журботы і маладосці. Здаецца, нібыта даносіцца адтуль задорны і малады голас паэта – яго вечныя мілагучныя “песні”...

Творчасць Максіма Багдановіча – гэта цэлае жыццё, вялікі неацэнны скарб нашай літаратуры. Яго творы сеюць праменні жыватворнага святла, абуджаюць душу, пацуцці, асвятляюць жыццё другім людзям. Паэзія гэтага вялікага чалавека сагравае і наша сённяшняе жыццё, вучыць любіць свой родны край, ганарыцца ім, быць чулымі, смелымі. Яго творчасць значна і па гэты дзень, і будзе значна заўсёды. Памяць Багдановіча ўшанавана ў назве вуліцы ў Мінску. Таксама яго імя нададзена многім бібліятэкам і школам у розных гарадах Беларусі. Яго творы перакладаюць на іншыя мовы. Аб яго жыцці і творчасці знята ні адна кінастужка. У яго гонар напісана аперэта Юрыя Семенякі “Зорка Венера”. На вершы гэтага цудоўнага паэта запісваюцца песні і музыка. Ансамбль “Песняры” неаднойчы звяртаўся да творчасці паэта, так склалася іх праграма “Вянок”. Песні на вершы Багдановіча сталі амаль што народнымі.

І ўсе ж такі хочацца адзначыць, што паэзія –гэта прыгажосць, а прыгажосць, як вядома нам усім, вялікая сіла.




Категорія: 11-ы клас | Додано: 25.02.2023
Переглядів: 5934 | Рейтинг: 0.0/0


Всього коментарів: 0
avatar