Я лічу, што ў кожнага чалавека павінна быць свая мара. Бо з ёю жыць значна цікавей. Імкненне да выканання мары надае нам сіл і ўпэўненасці.
Але да таго ж, нельга забываць, што выкананне мары патрабуе вялікіх намаганняў з нашага боку. Я думаю, што сінонімам слова мары, можа быць слова жыццёвая мэта. У такім выпадку, мы маем рэальную магчымасць, выканаць сваю мару.
Бо мара, сама па сабе не можа проста спраўдзіцца. Вядома, бываюць рэдкія выпадкі таго, што мара ператвараецца рэальнасць, нібы падарунак лёсу. Але, як вядома, толькі праца і востры розум, можа дапамагчы нам выканаць усе свае жаданні і мары.
У мяне, як і многіх іншых людзей ёсць мара, хутчэй іх нават некалькі. Вядома, я хачу, каб усе людзі ў свеце былі здаровыя, і каб ніколі не было войнаў. Але акрамя гэтага за ўсё, я хачу стаць вядомым рэжысёрам.
Я хачу здымаць фільмы, якія будуць з радасцю глядзець людзі. Я буду здымаць меладрамы, мне вельмі падабаюцца такога роду фільмы. Пакуль вядома, я толькі іх гляджу, але ў будучыні, мару іх сама здымаць.
Вядома, рэжысёрам стаць не проста, да таго ж і вядомым. Але як гаворыцца, марыць не шкодна. Рэжысёр гэта такая складаная, але вельмі цікавая прафесія. Я лічу, што рэжысёр павінен валодаць добрай фантазіяй, і ведамі ў розных галінах. Рэжысёр павінен прыдумляць розныя сцэнары, якія павінны спадабацца ўсім людзям. У яго вялікая адказнасць, але ўсё гэта мяне не палохае.
Я буду ўзмоцнена вучыцца і працаваць, каб выканаць сваю мару.
|